20 лістапада 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948–1988), паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986)
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Рудкаўскай пачатковай школе, у Мерчыцкай сямігодцы, а ў 1966 годзе закончыла 10-ы клас у Парэцкай сярэдней школе.
8 снежня 2015 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1960) Алены Жабінкаўскай (Алены Міхайлаўны Кавальчук) журналісткі, паэтэсы, мастака-графіка, прафесійнага рэдактара
Алена Міхайлаўна Кавальчук нарадзілася 8 снежня 1960 года ў вёсцы Сакалова Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У хуткім часе сям’я пераехала ў Жабінку, дзе і прайшло дзяцінства Алены. Бацька, Міхаіл Ігнатавіч Кавальчук, па спецыяльнасці механізатар, працаваў на цукровым заводе; маці, Ніна Іванаўна, па прафесіі аграном, выкладала ў школе-інтэрнаце.
13 снежня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1955) Лявона (Леаніда Фёдаравіча) Валасюка, беларускага паэта, мастака ў галіне станковага жывапісу і графікі
Леанід Фёдаравіч Валасюк нарадзіўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1963 года жыве ў Брэсце, на Граеўцы. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на заводзе, служыў у Савецкай арміі ў Будапешце (Венгрыя).
20 верасня 2015 г. – 205 гадоў з дня нараджэння Плакіда (Плацыда) Гаўрылавіча Янкоўскага (1810–1872), беларускага і польскага пісьменніка-празаіка, паэта, публіцыста, перакладчыка, педагога, царкоўнага дзеяча, магістра тэалогіі
Плакід Янкоўскі – асоба творчая, адораная і неардынарная, належыць да дзеячаў, якія пакінулі значны след у грамадскім і рэлігійным жыцці Беларусі XIX ст.
2015 г. – 200 гадоў з дня нараджэння Франца Андрэевіча Савіча (каля 1815–1845), паэта, публіцыста, удзельніка вызваленчага руху, аднаго з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, папярэдніка К. Каліноўскага
Франц (Францішак)Андрэевіч Савіч нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губерні (зараз Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) каля 1815 года ў сям’і ўніяцкага святара. Пісаць і чытаць Францішак навучыўся дома, затым паступіў у Пінскае павятовае вучылішча. Падчас вучобы зарабляў рэпетытарствам і дапамагаў маці пасля заўчаснай смерці бацькі. Вялікі ўплыў на духоўнае фарміраванне Ф. Савіча ў гэты час аказаў наглядчык вучылішча Францішак Махніцкі, выкладчык польскай і лацінскай граматыкі.
17 жніўня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Пятровіча) Жамойціна (1955), паэта
Аляксандр Пятровіч Жамойцін нарадзіўся 17 жніўня 1955 года ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага.
16 ліпеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Сямёнаўны Загорскай (1940), паэтэсы, публіцыста, крытыка
Ніна Сямёнаўна Загорская нарадзілася 16 ліпеня 1940 года ў вёсцы Загор’е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Сямён Кляменцьевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Зінаіда Сідараўна, працавалі ў калгасе. Ніна Загорская вучылася ў Загорскай пачатковай школе, потым – у Сталавіцкай сярэдняй школе, якую закончыла з залатым медалём.
9 чэрвеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1940) Аркадзя Мікалаевіча Дзенісевіча, паэта, мастака, педагога
Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Вашчынічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыйшлося на вайну, юнацтва – на цяжкія, галодныя пасляваенныя гады.
19 лютага 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Мацвея (Мітрафана) Васільевіча Смаршчка (1915–2008), заслужанага доктара медыцыны, беларускага паэта (Анатоль Бярозка), культурнага і грамадскага дзеяча
Мацвей Васільевіч Смаршчок (Рэпкаў-Смаршчок) нарадзіўся 19 лютага 1915 года ў вёсцы Вялікае Падлессе (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
29 сакавіка 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1950) Зінаіды Іосіфаўны Дудзюк, паэтэсы, драматурга, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008)
Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк нарадзілася 29 сакавіка 1950 года ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ў рабочай сям’і. У дзіцячыя гады разам з бацькамі жыла ў Расіі і на Украіне. У 1959 годзе бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск Брэсцкай вобласці на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Так яна апынулася ў маладым горадзе энергетыкаў, дзе ў 1966 годзе закончыла сярэднюю школу.